Воскресенье, 20.05.2018, 17:02
Приветствую Вас Гость | RSS

Государственное учреждение образования"Средняя школа №1 г.п. Хотимска"

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа

Каталог файлов

Главная » Файлы » Мои файлы

Хоцімская зямля
14.10.2014, 17:59

         Хоцімская  зямля...  Хоцімшчына...

         Слаўная  і  багатая  яна  ратнай  і  працоўнай  гісторыяй,  людзьмі,  што  тварылі  гэту  гісторыю.  Хоцімск  належыць  да  старажытных  паселішч  Беларусі.   Упершыню   ўпамінаецца  ў  1430  годзе  як  вёска  Хоцімль,  у  сувязі  з  узвядзеннем  на  літоўскі  прастол  Свідрыгайлы.

         Будучы  пагранічным  горадам,  Хоцімск  часта  падвяргаўся  нападам,  то  рускіх,  то  літоўцаў.  Сістэматычныя  ваенныя  набегі  адмоўна  адбіліся  на  яго  развіцці.  Пад  уладай  літоўскіх  князёў  ён  знаходзіўся  да  сярэдзіны  16  стагоддзя.  Пасля  заключэння  Люблінскай  уніі  ў  1569  годзе і  ўтварэння  аб'яднанай  Польска-Літоўскай  феадальнай  дзяржавы  Рэчы  паспалітай  Хоцімск  увайшоў  у  яе  склад.

         У  1772  годзе  Кацярына  другая,  скарыстаўшыся  слабасцю  Рэчы  Паспалітай,  далучыла  Усходнюю  Беларусь  да  Расійскай  імперыі,  у  якую  Хоцімск  увайшоў  як  прыватна-ўласнае  мястэчка.  Такім  ён  і  лічыцца  з  1784-га   года.

         Хоцімск  -  гэта  непаўторны  прыбеседскі  край,  які  мяжуе  з  Бранскай  і  Смаленскай  абласцямі.  Як  кажуць  старыя  людзі: - Салаўі  тут   спяваюць  на  тры  губерні  адразу.

         Не  адна   ваенная  навала  пракацілася  па   беларускай  зямлі,   пакідаючы  папялішчы  і  руіны,  а  ў  людскіх  сэрцах – гора  і  пакуты.  Аднак  менавіта  20  ст.  застанецца  ў  гісторыі   як  адно  з  самых  крывава-трагедыйных,  і  найперш   з  тае  прычыны,  што  гітлераўскі  фашызм  у  гады  Другой   сусветнай   вайны  знішчыў  мільёны  чалавечых  жыццяў.

      Сарвалася   лавінай  жалезнаю,

     Закруцілася   бурай  шалёнаю,

        Разлілася  стыхіяй   бязмежнаю,

 Саранчою   апала  зялёнаю.

         Паводле   апошніх  звестак  кожны  трэці   беларус   загінуў  у полымі  суровага  ліхалецця.  Смерць   аднага  чалавека – гэта  невымерная  трагедыя,  бо  разам  з  ім  гіне  цэлы  свет,  а  што  тады  казаць  пра  цану  людскіх ахвяр   усяго  нашага  народа.

     Застагналі  палі  пад  калёсамі,

          Задрыжала   зямля  пад  ударамі,

    Узвіліся  дымы  пад  нябёсамі,

   Старана  засвяціла  пажарамі.

                 Свет   напоўнены  грукатам,  рокатам,

      Бабы  носяцца  праставалосыя,

            Людзі  падаюць,  коцяцца покатам,

          Быццам  тая  травіца  пад  косамі.

         Ужо   больш   за  паўвека  не  знікаюць  "памяць  вайны,  раны  вайны,  боль  чалавечы".

         Памяць  вайны...   Гэта  боль  перажытага   народам   за  доўгія  дні.  Гэта  страхі  і  ахвяры,  гераічная  барацьба  не  на   жыццё,  а  на  смерць,  цяжкія  дарогі  выпрабаванняў.

         За  гады  вайны  на  тэрыторыі  Хоцімскага  раёна  нямецка-фашысцкія  захопнікі  забілі  каля  тысячы  жыхароў.

         Наш  зямляк  Латышаў  Ціхан  Сяргеевіч,  які    нарадзіўся  ў  1919  годзе,  сваё  першае  баявое  хрышчэнне  атрымаў  у  чэрвені  1941 года  пад  Старай  Русай.   Яго  падраздзяленне   ўваходзіла  тады  ў  састаў  Паўночна-Заходняга   фронту.  Вораг  шалёна  наступаў,  ірваўся  імгненна  захапіць  нашу  краіну.   Але  Савецкія   войскі   супрацьпаставілі  фашыстам   сваю  адвагу,  вытрымку  і  стрымлівалі   іх   націск.   Латышаў   са  сваімі 

сябрамі – ваеннымі   тапографамі – уважліва  засякаў   варожыя  агнявыя  кроплі.   Атрымаўшы   дакладныя каардынаты,  нашы  артылерысты   трапным  ударам   падаўлялі  іх...

                    

Паклянёмся  любіць  наш  край!..

Паклянёмся,

Што  ў  нашыя  сэрцы

Не   ўкрадзецца  ні  страх,  ні  адчай,

Ні  спалох  немінучае  смерці.

 

Мы   ў  гэтым  кляліся  калісь –

У   гады  залатога  юнацтва.

Гэты час  і  пара   надышлі –

Клятвы  нашыя  мусяць  спагнацца.

 

Той,  хто  вырас  на  гэтай  зямлі,

Хто  ўсмактаў  яе  цяжкія  сокі, -

Ведай:

час  і  пара  надышлі

На   геройства,

На  подзвіг  высокі.

         Першыя  месяцы  вайны    былі  асабліва  цяжкімі    для  Савецкай  дзяржавы.  Фронт   хутка  набліжаўся   да  Хоцімска.  У  тыя  дні  ў  гарадскім  пасёлку  не  было  абыякавых.   Усе   былі  поўныя   рашучасці  змагацца  з  ворагам  да  апошняга  дыхання.

         Хоцімск  абараняла  і  з  баямі  адступала  21-я   кавалерыйская  дывізія,  у  склад  якой  уваходзіў  112-ы  горна-кавалерыйскі  полк.   Бяспрыкладны   гераізм  і  стойкасць   дэманстравалі  савецкія  воіны  ў  кожным  баі,  аднак  умовы  заставаліся  цяжкімі.

         Многія  жыхары  раёна  добра  памятаюць   дзень  15  жніўня   1941  года,  калі  лавіна  нямецка-фашысцкіх  захопнікаў   дасягнула  Хоцімскай  зямлі.   Захопнікі  былі  ў  добрым   настроі,  паводзілі  сябе,  як  сапраўдныя  гаспадары.  Часці  Чырвонай  Арміі  адыходзілі   праз  Хоцімшчыну  на  Смаленшчыну,  на  Бранск.   Гэта  былі  часці  13-й  арміі,  якія  панеслі  цяжкія  страты.

         Нечаканым  з'явіўся  для   гітлераўцаў  адпор,  які  яны  атрымалі  каля  вёскі  Горня .  16  жніўня   за  12  км   ад  Хоцімска  група  кавалерыстаў   з  25  чалавек,  пакінутая   для  прыкрыцця,  затрымала  нямецкія  танкавыя  войскі  на  5-6   гадзін,  даўшы  магчымасць   савецкім  воінам   пераправіцца  праз  раку  Іпуць.   Кавалерысты   на  чале  з  Іванам  Рыгоравічам  Гарабцом  загінулі,  але  яны  здзейснілі  подзвіг  пры  адступленні,  забяспечыўшы  адвод  сіл  палка.

         На  Хоцімшчыне  няма  чалавека,  які  не  ведаў  бы  героя-кавалерыста   Івана  Рыгоравіча  Гарабца.  На  месцы  гібелі  воінаў  на  мяжы  Беларусі  і  Расіі  стаіць   помнік – баявы  конь  з  коннікам  кавалерыстам.

         Вялікае  гора   перажыў   наш  народ.   Але  выстаяла  Беларусь – адважная  партызанка,   змагарка  з свабоду.

         26  верасня  1943  года  Хоцімск  быў   вызвалены.  У  8  гадзін  раніцы   ўзвод   аўтаматчыкаў  1287- га  палка   выйшаў    на  ўскраіну  Хоцімска.

                                       Дзень  добры,  Мой  Хоцімск  любімы!

                                       Прымі  мой  салдацкі  паклон.

                                       Мінулі   і  леты  і  зімы –

                                       Даждаўся  ты  радасных  дзен.

                                       Над  вербамі,  лозамі  тымі,

                                       Дзе   Бесядзь  пяе  ў  берагах

                                       Над  паркам,  садамі  тваімі

                                       Красуецца  вольнасці  сцяг.

                                       Спазнаў  ты  пакуты,  няволю,

                                       Калі  мы  ў  растанні  былі...

                                       Прыйшлі  мы  па  ратнаму  полю,

                                       Да  Бесядзі  роднай  прыйшлі.

 
Категория: Мои файлы | Добавил: admin
Просмотров: 371 | Загрузок: 0 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Поиск

Copyright MyCorp © 2018